Ярмошына пра Берніковіча: Падпісныя лісты знішчаныя, казаць можна што заўгодна

Ярмошына пра Берніковіча: Падпісныя лісты знішчаныя, казаць можна што заўгодна

Падпісныя лісты выбаршчыкаў і бюлетэні для галасавання знішчаюцца праз 6 месяцаў пасля выбараў і таму зараз можна заяўляць што заўгодна пра несапраўднасць сабраных подпісаў — гэтага не праверыш. Так старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына пракаментавала Еўрарадыё абвінавачванні Яраслава Берніковіча, былога каардынатара збору подпісаў па Мінску на карысць Таццяны Караткевіч. Ён заяўляў, што патрэбнай колькасці подпісаў за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабрана не было і што большасць подпісаў былі сфальсіфікаваныя.

Ярмошына: Зараз можна заяўляць што заўгодна — 6 месяцаў мінула! І чалавеку нічога за гэта не будзе: ён можа навесці паклёп на некага, калі пажадае і гэтага немагчыма даказаць. Вось таму ён і маўчаў 6 месяцаў — зараз жа не пераправерыш нічога! Я лічу, што гэта непрыстойна. Калі ты сапраўды гэтым займаўся, то як прыстойны чалавек ты не мусіў гэтым займацца. Я не веру, што такая колькасць, тым больш па адным толькі Мінску, было фальшывых — подпісы правяраліся па ўсіх раёнах”.

Ярмошына ўпэўненая: словы Яраслава Берніковіча “нічога не значаць” і веры ім няма. Хаця б таму, што верыць чалавеку, які здрадзіў сваім нядаўнім паплечнікам, нельга.

Цалкам інтэрв’ю старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай Змітру Лукашуку чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі