Януковіч расказаў, што ён зробіць у аўторак з урадам Азарава

Зразумела, што гаворка ішла найперш пра апошнія падзеі ў краіне: пратэсты, якія пачаліся ў Кіеве, ужо перакінуліся на многія рэгіёны Украіны. Ёсць некалькі ахвяраў сярод пратэстоўцаў.



Віктар Януковіч на сустрэчы паабяцаў, што ў скандальныя "законы 16 студзеня" ўнясуць змены. Цяпер над імі працуюць эксперты. "Мы супольна з апазіцыяй выходзім у парламент і галасуем", — цытуе словы прэзідэнта тэлеканал ТСН.
 

Таксама Януковіч паабяцаў змяніць склад ураду на сэсіі Вярхоўнай Рады ў аўторак, 28 студзеня. Ён, нібыта, хоча знайсці "аптымальны варыянт прафесійнага складу" ("перафарматуе ўрад").


Таксама Віктар Януковіч запэўніў, што датычных да падзеяў 30 лістапада 2013 года на Майдане Незалежнасці здымуць з пасадаў, інфармуе УНІАН.
 

Фота — ria.ru, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі