Якім будзе курс долара на 1 студзеня, 1 ліпеня і 31 снежня 2015 года?

Яраслаў Раманчук мяркуе, што рыначны курс долара ў пачатку 2015 года будзе складаць 15 500 рублёў.

1 ліпеня за долар могуць даваць 18-19 тысяч.

Напрыканцы года курс будзе вагацца ад 22 да 25 тысяч рублёў.

Леанід Злотнікаў лічыць, што на пачатак года прадказаць курс валюты будзе вельмі няпроста. Шмат на што будзе ўплываць рашэнне ўрада. Адказу няма.

У сярэдзіне года курс мусіць дасягнуць узроўню 17-20 тысяч.

У снежні 2015 года, на думку эканаміста, курс складзе каля 20 тысяч.

Сяргей Жбанаў адзначае, што спрагназаваць курс на пэўны момант магчыма з дапамогай формулы: грашовую масу падзяліць на золатавалютныя рэзервы. Калі зрабіць гэта з актуальнымі дадзенымі, курс сапраўды мусіць быць каля 15-16 тысяч рублёў.

Аляксандр Сінкевіч мяркуе, што прагноз курса долара на найбліжэйшыя два тыдні рабіць немагчыма. Бо на гэты перыяд прагназуецца стабілізацыя расійскага рубля. А ўжо пасля курс, на якім спыніцца суседская валюта, можа стаць сігналам для таго, як праводзіць сапраўдную, а не прыхаваную, дэвальвацыю ў нас. Хутчэй за ўсё долар будзе трымацца на ўзроўні 14-16 тысяч рублёў.

“Пры добрым стане расійскай эканомікі, курс, імаверна, адскочыць да 50 расійскіх рублёў за долар. І тады наш Нацбанк зможа сабе дазволіць паступовую дэвальвацыю. Гэтых 30% тады будзе дастаткова”.

У снежні 2015-га курс мусіць стабілізавацца на ўзроўні сярэдзіны года: “у найлепшым выпадку 14-15 тысяч, у найгоршым — крыху больш за 20”.

Табліца: Прагнозы рыначнага курса долара на 2015 год ад некаторых эканамістаў.

Эксперт

Курс долара на 1.01.2015

Курс долара на 1.07.2015

Курс долара на 31.12.2015

Яраслаў Раманчук

Аптымістычны сцэнар

15 500

18 000

22 000

Песімістычны сцэнар

15 500

19 000

25 000

Леанід Злотнікаў

Аптымістычны сцэнар

?

17 000

20 000

Песімістычны сцэнар

20 000

20 000

Аляксандр Сінкевіч

Аптымістычны сцэнар

14 000

14-15 000

14-15 000

Песімістычны сцэнар

16 000

20 000

Крыху больш за 20 000

Фота: nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі