Якаўлеўскі: Прыпыненне санкцый супраць Макея — параза Еўропы

А значыць, вагаецца і не ведае, што рабіць.



Нагадаем, 24 чэрвеня Савет ЕС па замежных справах зрабіў уязным у Еўропу міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. У дакуменце гаворыцца, што гэтая мера прынятая для спрашчэння дыпламатычных кантактаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.



Раман Якаўлеўскі: "Гэта выглядае адмаўленнем ад ранейшай прынцыповай пазіцыі. Бо Еўрасаюз увесь час падкрэсліваў, што Макей апынуўся ў гэтым спісе не як міністр [на момант прыняцця візавых санкцыяў Уладзімір Макей узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта. — Еўрарадыё], а як Макей. Так, ён стаў міністрам замежных спраў. Але ж ён не перастаў быць Макеем! Такі крок Еўропы быў бы лагічным, калі б мы даведаліся, што палітзняволеныя на волі. А гэтага не адбываецца".



На думку Якаўлеўскага, не выключана, што паміж ЕС і беларускімі ўладамі дасягнутае негалоснае пагадненне, змест якога мы пакуль не ведаем. Яшчэ адна версія: перапыненне візавых санкцый ушчыльную звязанае з брусэльскім паседжаннем міністраў "Усходняга партнёрства", запланаваным на ліпень.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі