Як зараз выглядаюць Нясвіжскі і Мірскі замкі, фотарэпартаж

Эксклюзіўная экскурсія па Нясвіжскім палацы і Мірскім замку. Сауна-люкс, вокны ПВХ, дарожкі парка, загнаныя ў тратуарную плітку, падрубленыя карані унікальных дрэў. Гэта пабачыць кожны, хто прыедзе на адкрыццё “першай лініі” Нясвіжскага палаца. (с аркой). Увесь другі паверх да рэстаўрацыі быў сапраўдным музеем, дзе захаваліся ў добрым стане каміны (у тым ліку камін у зрадавымі гербамі ў партрэтнай галерэі, якая у часы санаторыя была сталовай), фрэскі, дубовыя панелі, якія ўпрыгожвалі сцены многіх пакояў, дэкоры па фрызам, афармленне столі, паркеты, мармуровая лесвіца, парэнчы на лесвіцах і г.д.



Што зараз адбываецца ў рэпрэзентатыўных пакояў князёў Радзівілаў навукоўцам невядома.



Аднак вокнаў няма ўжо другі год, трэцюю зіму палац стаіць без ацяплення,  што, напэўна, разбурае унікальныя помнікі мастацтва.



Першай лініяй стала тая частка палаца, дзе знаходзіўся архіў Радзівілаў, у якім захавалася толькі падлога.



Рэстаўратары стварылі інтэр’ер архіва.



Пасля сканчэння экскурсіі вы зможаце наведаць стылізаваны бар



МІРСКІ ЗАМАК

З гэтага пупка-студні  ў двары Мірскага замка нажаль нельга будзе папіць вады. Ды і студня пры сапраўдных уладальніках замку выглядала інакш



Хаця на унатраны дворык прыемна паглядзець



Некаторыя элементы як а-ля супер-балкон увогуле прыйшоў да нас з анекдотаў



А гэта - рэдкая для Беларусі чорная сасна. Іх толькі чатыры і ўсе толькі ў Міры.  Яны – кульмінацыя экскурсіі па парку



Дарожку будаўнікі выклалі ледзь не па самой сасне і дэндролагі папярждваюць, што дрэва можа загінуць



Так выглядаў англійскі парк і прэзідэнт П'емонцкай акадэміі саду Паола П'ероне лічыць, што так і неабходна пакідаць



А вось гэта будзе выкладзена беларускай пліткай, якой выкладаюць вуліцы беларускіх гарадоў



Па гэтым самым вялкім аб’яздным коле ў Беларусі карэты ўязджалі ў палац. Ці застанецца яно пасля “рэканструкцыі” невядома



А вось спіртзавод, закладзены кн. Святаполк-Мірскім.  Стары будынак бачны на заднім плане. Туды экскурсія пакуль не прадугледжана



А гэта Афіцына – месца, дзе жылі госці, прыязджаючы да князя. Выпадкова захавалася, бо там  ад пачатку жыло кіраўніцтва спіртавода. І сёння гэта жылы дом



У мурах, згарэлага палаца кн. Святаполк-Мірскага можна было рабіць экстрэмальную экскурсію – падземныя хады і лабірынты замка. А зверху можна было б пабуваць гатэль


 
З пабудаванага гатэля адкрываўся б такі цудоўны від



А зараз вернемся ў замак. Тут вас чакаюць “чароўныя зялёныя дзверы”, а за імі – “хрушчоўскія лесвіцы”!



 Ды і сучасныя пластыкавыя вокны



Нават печы, не такія як ў ашчадлівых продкаў, грэюць вуліцу, а не памяшканне (Печы для абагрэву будынку ставіцца ў цэнтры ці ля ўнутранай сцяны)



Больш за ўсё месца ў замку займае гэталь, які, па чутках, будзе прызначаны для простых людзей і наведвальнікі не патрапяць у цэнтральную частку замка,  дзе ў сваім кабінеце працаваў апошні ўладальнік замка кн. Святаполк-Мірскі.  Харчавацца госьці будуць гэтымі будучымі лампамі рэстарана “У князя Святаполк-Мірскага”



Пасля ў бар і більярдную



 А вось і сауна. Назву прыдумайце самі!


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі