Як забівалі горлаўскага дэпутата Рыбака (аўдыёзапіс)

Аўдыёзапіс апублікаваны на сэрвісе You Tube. У апісанні сцвярджаецца, што замоўцам выкрадання дэпутата з’яўляецца падпалкоўнік Галоўнага разведупраўлення Мінабароны РФ Ігар Безлер. Непасрэднае выкраданне адбывалася пад кіраўніцтвам дыверсанта з пазыўным “Альф”. Падаем расшыфроўку перамоваў:


Безлер (пазыўны “Бес”) да “Альфа”: ”Зайдзі ўнутр гарвыканкама, там “бурагозіць” Рыбак. Адпрасуйце яго. Адпрасуйце яго, пацаны, пасадзіце ў сваю машыну і вывезіце куды-небудзь падалей. А потым тармазніце і скажыце, куды мне пад’ехаць. Зразумеў? Мужыкі, вядзіце яго. Яго трэба адпакаваць і вывезці. Калі будзеце пакаваць, то рукі трэба звязаць, вочы завязаць так, каб нічога не бачыў”.


Праз нейкі час на сувязь з Безлерам выходзіць згаданы вышэй “Альф”. Паведамляе аб праглядзе нейкіх відэазапісаў:


“Альф”: “Паглядзелі відэа. Там нічога не відаць. Паказана, як ён спрабаваў зняць сцяг з гарвыканкама. А яго там чуць не адпіз…лі. Больш там нічога няма… Так што там ніхто з нашых не светануўся. Усё нармальна”.


Акрамя гэтага, у аўдыёзапісе ёсць фрагмент перамоваў, як сцвярджаецца, паміж сепаратыстамі (адзін з іх — лідар “самаабароны” Славянска Панамароў). Мужчыны вырашаюць, што рабіць з трупам:


- Слава, ты, калі ласка, вырашы пытанне са “жмуром”. Каб яго хутчэй ад нас вывалаклі. Што ён тут у нас ляжыць смярдзіць…
 


- Так, так. Я зараз скончу з журналістамі і займаюся гэтым. Там пацаны злавілі яшчэ. Зараз адвязуць вам на падвал. І я зараз хуценька прыеду і вырашу пытанне з пахаваннем гэтага пеўня.


Нагадаем, што 17 красавіка дэпутат Уладзімір Рыбак браў актыўны ўдзел у мітынгу “За адзіную Украіну”, які праходзіў перад будынкам Горлаўскага гарсавета. Пасля заканчэння мітынгу дэпутат спрабаваў трапіць у гарсавет, аднак яму перашкодзілі сепаратысты. Рыбака абвінавацілі ў спробе зняць з будынка расійскі сцяг, схапілі і павезлі ў невядомым кірунку. Праз два дні яго труп, разам з парэшткамі яшчэ аднаго чалавека, быў знойдзены ў мясцовай рацэ. На целе дэпутата былі сляды катаванняў – у Рыбака быў успораты жывот. Як выявіла медыцынская экспертыза, дэпутата ўтапілі яшчэ жывым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі