Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

"Марш двоечнікаў!" ці "Лепш бы ішлі вучыцца!" — такія водгукі напоўнілі сацсеткі пасля маршу студэнтаў, які прайшоў 2 снежня ў сталіцы. Пратэст, які пачаўся як незадаволенасць новаўвядзеннем БДУ — платнымі пераздачамі, перарос у вулічную акцыю. Хто ж быў сярод гэтай сотні ўдзельнікаў, паспрабуем разабрацца.

Студэнты

Менавіта студэнтаў акцыя сабрала не так і шмат: некалькі дзясяткаў. Яны трымаліся гурткамі, з журналістамі гаварылі сціпла, некаторыя хаваліся за шалікамі ад камер. Зазірнем у залікоўкі некаторых удзельнікаў.

Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

Глеб Вайкуль — студэнт другога курса філалагічнага факультэта БДУ. Сярэдні бал за апошнюю сесію — 5,7. Меў пераздачу па сацыялогіі. Гэта самы нізкі бал нашага рэйтынгу.

"Гэта першы курс, неяк я ўсё на "адчапіся" здаваў. Хаця пасля першай сесіі бал быў вышэйшы — 6,8".

Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

Марыя — студэнтка другога курса БДУ. Сярэдні бал залікоўкі — больш за 7. За час вучобы мела адну пераздачу. Ліквідавала з першага разу.

"Мне не падабаецца, што адміністрацыя не раіцца са студэнтамі, калі прымае нейкія рашэнні, яны не ўлічваюць наша меркаванне. Таму я і паўдзельнічала".

Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

Ксенія — будучая журналістка. Сярэдні бал за апошнюю сесію — больш за 8 з 10. Пераздач ніколі не было.

"Мне хацелася пачуць нейкі дыялог паміж адміністрацыяй і студэнтамі. Гэтага не адбылося. Мы ўступілі ў Балонскі працэс. А адна з яго мэтаў — дыялог паміж абодвума зацікаўленымі бакамі. А ў нас усё адбылося дырэктыўна. Я пайшла туды, каб сказаць адміністрацыі, што так нельга. Трэба мяняць сваё стаўленне да працэсу прыняцця рашэнняў".

Студэнт БДУ Улад па залікоўцы — выдатнік. Сярэдні бал у апошнія дзве сесіі больш за 9! Пераздач ніколі не меў, як і праблем з пропускамі.

"Платныя пераздачы — другаснае пытанне. Мяне турбавалі агульныя пытанні вышэйшай адукацыі. І стаўленне адміністрацыі да студэнтаў, да аспрэчвання рашэння. Не сталі слухаць студэнтаў".
Нягледзячы на невялікую колькасць менавіта студэнты праз сацсеткі арганізавалі марш без удзелу палітыкаў і актывістаў.

Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш

Ад петыцыі да Марша студэнтаў: як развіваўся пратэст

Як незадаволенасць платнымі пераздачамі перарасла ў патрабаванне удзелу ў кіраванні ўніверсітэтам.

Актывісты

Марш студэнтаў сабраў і некаторых актывістаў, заўсёднікаў акцый. Павел Вінаградаў і Максім Вінярскі выйшлі падтрымаць студэнтаў. Таксама да маршу далучыліся актывісты анархісцкага руху. Самыя арганізаваныя на акцыі. Яны не далі затрымаць сваіх палечнікаў міліцыі, актыўна выкарыстоўвалі плакаты і арганізавана з'ехалі. Таксама прыйшлі падтрымаць.


Выпускнікі і неабыякавыя

Выпускнік БДУ Ігар і яго сяброўка Алена, якая навучаецца ў магістратуры, падчас маршу таксама казалі пра адсутнасць самакіравання і іншых прынцыпаў Балонскага працэсу. Да таго ж, сяброў студэнтаў і проста спачуваючых на акцыі хапала.

Фота: svaboda.org, і з асабістых архіваў суразмоўцаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі