Як праходзіў пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фотарэпартаж)

Як праходзіў пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фотарэпартаж)

Прадстаўнікі апазіцыі, праваабаронцы і журналісты сабраліся 14 кастрычніка раніцай каля будынку Мінскага гарадскога суда, каб падтрымаць блогера Эдуарда Пальчыса. Судовы працэс над ім пачаўся сёння. Пікет трымаўся болей за гадзіну. За ім назіралі супрацоўнікі міліцыі.

Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com судзяць у закрытым рэжыме. Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем “Джон Сільвер”, змяшчаў на сваім сайце матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На пачатку года яго затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Блогера абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). Паводле першага артыкула яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі, паводле другога — да чатырох гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі