Як мінчане святкавалі Дзень Перамогі (фота)

“Людзі атрымалі доўгачаканую свабоду. Бо чатыры гады фашысцкая Германія і ўсе іншыя, хто меў да гэтага дачыненне, спрабавалі забіць нашу культуру і насадзіць сваю”, — расказвае мінчанам, якія святкуюць Дзень Перамогі, тэлевядучы Яўген Лашкоўскі са сцэны, часова пастаўленай непадалёк ад Палаца спорту.

Тут сёння святкуюць чарговую гадавіну перамогі над нацысцкай Германіяй і нагадаць, якую пагрозу яна несла, насамрэч варта — перад сцэнай пераважна моладзь, якая прыйшла паесці шашлыкоў у цэнтры горада (па 20 тысяч за 100 грам), ды папіць піва (па 15 тысяч за паўлітра). Парадак ахоўваюць надзвычай святочныя міліцыянты ў белых кашулях. Усё гэта робіць людзей узнёслымі, але на пытанні аб даце 9 траўня яны адказваюць амаль аднолькава. Маўляў, перамаглі немцаў у Вялікай Айчыннай вайне, а гэта нельга забываць — вельмі дорага беларусам каштавала перамога.

Падрабязнасцяў аб вайне з людзей не выцягнеш — не тое пайшло пакаленне. Яно Вялікую Айчынную ведае збольшага па пасляваенных фільмах ды песнях. Апошнія бесперапынна гучаць ля Палацу спорту.

“Этот День победы порохом пропах. Этот праздник с сединою на висках. Эта дата со слезами на глазах”

Святочнае паветра тым часам усё больш насычаецца не дымам пораху, а пахамі вуголля і печанага мяса. Сярод аркестраў і разнастайных самадзейных калектываў сноўдаюцца маладыя пары і сем’і з дзецьмі. Ветэранаў не відаць.

Аркестры і ансамблі будуць граць на святочных пляцоўках да позняй ночы. Затым мінчан і гасцей горада-героя чакае салют.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі