Як “Король и Шут" развітваўся з Мінскам

Сталічны Палац спорту. Хвіліна маўчання. Беларускія фэны ўзгадваюць Міхаіла “Гаршка” Гаршанёва і развітваюцца з легендарнай камандай. Пасля смерці лідара музыкі “КиШ” вырашаюць змяніць назву гурта на “Северный флот”, у гонар песні Гаршанёва.

Аляксей Гаршанёў

Юная публіка з іракезамі, бацькі з дзецьмі, саракагадовыя “дарослыя” актыўна вітаюць малодшага брата Гаршанёва Аляксея, экс-скрыпачку гурта Марыну Няфёдаву, якая прыляцела на канцэрт літаральна з Амерыкі. “Продавец кошмаров” у выкананні Нукі з гурта “СЛОТ” прымушае публіку пусціцца ў скокі. Потым публіка зладжаным хорам спявае “Невесту палача”, плача і танчыць пад “Танец злобного гения”, "Вампир", "Медведь". А потым ініцыятыву перахоплівае Князь, які выконвае з гуртом некалькі хітоў.

Князь

Самым кранальным момантам канцэрту становіцца кампазіцыя “На краю”: музыкі акампануюць фанаграме самога Гаршка, і пагружаная ў сіні паўзмрок зала пераўтвараецца ў зорнае неба з агнёў запальнічак і экранаў мабільнікаў. Завяршае канцэрт сімвалічная для гурта песня “Лесник” — Гаршанёў лічыў яе першай песняй каманды.

Нукі

Марына Няфёдава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі