Як будуць выглядаць вагоны трэцяй лініі мінскага метро (фота)

Цягнікі Stadler будуць курсіраваць на трэцяй лініі мінскага метро. Яны вельмі падобныя на тыя, якія замовіла для сябе метро Берліна. Як адзначае CityDog, мінскія вагоны будуць адрознівацца ад берлінскіх, паколькі ў Беларусі больш шырокая чыгуначная каляіна, чым у Еўропе. Да таго ж у нас яны не жоўтыя, а светла-бірузовыя.

Цягнік будзе складацца з пяці вагонаў, злучаных скразным праходам. У кожным вагоне з'явяцца камеры відэаназірання, кандыцыянеры. Плануецца ўстанавіць кнопкі для самастойнага адкрыцця дзвярэй пасажырамі пасля спынення цягніка.

Як інфармуе "Транспортник столицы", выпрабаванні новых цягнікоў пачнуцца ў мінскім метро ў канцы 2015-га — у пачатку 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі