The Wall Street Journal: пузырыстая плёнка перастане лопацца пры націсканні

Пузырыстая плёнка перастане лопацца пры націсканні. Амерыканская кампанія Sealed Air Corp. змяніла яе склад, таму плёнка стала больш трывалай, устойлівай да націскання. Пра гэта піша газета The Wall Street Journal.

Як вядома, плёнку выкарыстоўваюць для абароны далікатных прадметаў пры транспартыроўцы. Яна з'явілася на рынку ў 1960-м. Многім людзям падабалася лопаць бурбалкі на ўпакоўцы. Аднак на новай плёнцы гэта рабіць ужо будзе немагчыма. Адзначаецца, што яе пачнуць выпускаць у выглядзе тонкіх лістоў, а напаўняць бурбалкі паветрам будуць ужо ў транспартных кампаніях з дапамогай спецыяльнай помпы.


Фота: yourbrandpartner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі