Вызначыліся ўсе пары 1/8 фіналу Еўра-2016

Вызначыліся ўсе пары 1/8 фіналу Еўра-2016

У сераду, 22 чэрвеня, прайшлі апошнія гульні групавога этапу футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года. Па іх выніках вызначыліся ўсе пары, якія згуляюць у 1/8 фіналу.

Матчы гэтага этапу пачнуцца ў суботу, 25 чэрвеня. У Гэты дзень сустракаюцца зборныя Польшчы і Швейцарыі (пачатак а 16-й паводле беларускага часу), Уэльса і Паўночнай Ірландыі (19.00), а таксама Харватыі ды Партугаліі (22.00).

У нядзелю, 26 чэрвеня,заўзятары пабачаць матчы Францыя — Ірландыя (16.00), Нямеччына — Славакія (19.00), Венгрыя — Бельгія (22.00).

У панядзелак, 27 чэрвеня, паміж сабой гуляюць каманды Італіі ды ​​Іспаніі (19.00), а таксама Англіі ды ​​Ісландыі (22.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі