Выйшла кніга пра самыя гучныя крымінальныя справы ў Беларусі (відэа)

Аўтар, які раней працаваў у Вярхоўным судзе і Генпракуратуры, напісаў пра самыя шакуючыя злачынствы апошніх стагоддзяў, якія адбываліся на беларускай зямлі. Шмат увагі надаецца следчаму ізалятару № 1 і яго насельнікам. Славамір Антановіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ кажа, што перад атрыманнем доступу ў архіў КДБ яго месяц правяралі:



"Калі допуску ці доступу няма, нічога не напішаш. Я працаваў у архівах КДБ Беларусі. Месяц мяне правяралі, хаця здавалася б, я прайшоў ЦК партыі, Вярхоўны суд. Усё роўна правяралі, сядзеў, зачынялі на замок".



Славамір Антановіч ужо працуе над новай кнігай — пра дзейнасць у Беларусі ў часы сталіншчыны НКУС — савецкага карнага органа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі