Выставу рэпрадукцый Казіміра Малевіча пад адкрытым небам зладзяць у Мінску

Як адзначае БЕЛТА, выстава пройдзе ў рамках гарадскога праекта "Мастак і горад". Ён ладзіцца ўжо другі год запар. Летась мінчукі і госці сталіцы маглі пазнаёміцца з рэпрадукцыямі карцін Марка Шагала.



Экспазіцыя з 18 твораў Малевіча будзе суправаджацца тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.



Нагадаем, што паводле адной з версіяў, Казімір Малевіч нарадзіўся ў Капылі на Міншчыне. Прынамсі, так сцвярджае доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, пісьменнік і ўнучаты пляменнік мастака Ігар Малевіч.



Фота — calend.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі