Выстаўленае абвінавачанне падазраванаму ў забойстве ў Мачулішчах (відэа)

Падазраванаму ў забойстве дваіх чалавек у Мачулішчах пад Мінскам выстаўленае абвінавачанне. Яго вінавацяць у "замаху на забойства з мэтай схаваць іншае злачынства, здзейсненае асобай, якая здзейсніла забойства", а таксама ў "наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці". 30-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай.

Следчыя высветлілі, што зламыснік спрабаваў забіць яшчэ аднаго чалавека, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Вось што распавёў Андрэй Канцавы, следчы па асабліва важных справах Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці:

"У працэсе папярэдняга следства выяўленыя дадатковыя факты злачыннай дзейнасці фігуранта. Устаноўлена, што падазраваны з мэтай утойвання здзейсненага ім злачынства спрабаваў забіць відавочцу дадзенага здарэння. З удзелам падазраванага праведзеныя неабходныя следчыя дзеянні, прызначаны шэраг экспертыз".

Нагадаем, 1 лістапада ў Мачулішчах у Мінскім раёне падчас тушэння пажару ў прыватным доме супрацоўнікамі МНС былі знойдзеныя абгарэлыя целы 49-гадовага мясцовага жыхара і яго 48-гадовай сужыцелькі. На трупах былі шматлікія колата-рэзаныя раны шыі і галавы. З дапамогай фотаробата быў затрыманы падазраваны. Гэта мясцовы жыхар, які раней неаднаразова быў асуджаны.

Відэа — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі