Выратавальнікі забралі целы загінулых беларускіх альпіністаў

Увесь гэты час забраць іх не дазваляла дрэннае надвор'е. Як паведамляе НТВ, верталёт Мі-8 вывез целы двух турыстаў з вышыні 3200 метраў. Целы загінулых альпіністаў даставяць у Петрапаўлаўск-Камчацкі.

Нагадаем, што загінулыя — беларусы Сяргей Франкоўскі і Андрэй Крупадзёраў. Раніцай 9 ліпеня мужчыны адправіліся ўздымацца на вулкан Камень, але да прызначанага часу ў лагер не вярнуліся. Іх целы ратавальнікі знайшлі 14 ліпеня на вышыні каля 3 тысяч 400 метраў над узроўнем мора.

Згодна з папярэдняй версіяй, адзін з альпіністаў сарваўся з ледніка і пацягнуў за сабой таварыша, у выніку абодва разбіліся.

Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі