Выпускнiкi педкласаў, каб паступіць у ВНУ, мусяць мець 8 па профiльным прадмеце

Выпускнiкi педкласаў, каб паступіць у ВНУ, мусяць мець 8 па профiльным прадмеце

Выпускнiкi педкласаў, каб паступіць у педагагічны ВНУ, мусяць мець як мінімум васьмёрку па профiльным прадмеце. Па іншых прадметах у іх мусіць быць не ніжэй за сямёрку. Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў адказ на пытанне Еўрарадыё намеснiк мiнiстра адукацыi Вадзiм Богуш.

Як вядома, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ў Беларусі ўводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. Яны змогуць паступіць без здачы ЦТ, па выніках сумоўя. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі такiя спецыялiсты павiнны адпрацоўваць па размеркаваннi пяць гадоў замест двух, як было раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі