"Выпіць спірту". Двое мужчын і жанчына насмерць атруціліся ў Магілёве

Фота: samogonman.com
Фота: samogonman.com

Двое мужчын і жанчына 7 кастрычніка памерлі ў шпіталі ў Магілёве ў выніку атручвання невядомай вадкасцю. У бальніцу яны былі дастаўленыя ў розны час 4 і 5 кастрычніка.

Жанчына, якая пэўны час была ў прытомнасці, расказала дактарам, што знаёмыя прапанавалі ёй "выпіць спірту". Яна пагадзілася. Неўзабаве магіляўчанцы зрабілася дрэнна, і яна звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Папярэдні дыягназ, пастаўлены загінулым, — атручэнне невядомым рэчывам, паведамляе Следчы камітэт у сваім афіцыйным телеграм-канале.

Следчымі выясвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы для высвятлення дакладнай прычыны смерці грамадзян.

Распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 144 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі