Выніковы турнір WTA ўпершыню выйграла Дамініка Цыбулкава

Выніковы турнір WTA ўпершыню выйграла Дамініка Цыбулкава

Выніковы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) упершыню выйграла 27-гадовая Дамініка Цыбулкава. У фінальным матчы тэнісістка са Славакіі перамагла першую ракетку свету немку Ангеліку Кербер — 6:3, 6:4. Іх паядынак працягваўся 1 гадзіну 16 хвілін. Раней Цыбулкава ніколі не гуляла на выніковым турніры ў адзіночным разрадзе.

У парным турніры перамогу святкавалі расіянкі Алена Весніна і Кацярына Макарава, якія абыгралі амерыканку Бетані Матэк-Сандс і чэшку Люсі Шафаржову — 7:6, 6:3.

Выніковы турнір WTA праходзіў у Сінгапуры, яго прызавы фонд складае 7 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі