Вынік мінскіх судоў: 5 чалавек за кратамі, 2 — аштрафаваныя (фота)

Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. 16 сакавіка каля Камароўскага рынка яны ўдзельнічалі ў перадвыбарчым пікеце ды выказвалі падтрымку палітзняволеным Беларусі.



У панядзелак у Савецкім судзе сталіцы Уладзімір Раманоўскі, Алесь Арэстовіч, Яўген Храпаў і Міхаіл Бабіла былі асуджаныя на 10 сутак арышту, Ганна Канапацкая і Вольга Маёрава аштрафаваныя амаль на 4 мільёны кожная, паведамляе прэс-служба АГП.



Лідар АГП Анатоль Лябедзька атрымаў 15 сутак арышту, паколькі да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве яму дадалі яшчэ і "дробнае хуліганства". Такім чынам апазіцыйны палітык правядзе за кратамі і дзень выбараў у мясцовыя саветы (23 сакавіка), і Дзень волі (25 сакавіка).

Фота — ucpb.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі