Вынеслі прысуд кіроўцу, які насмерць збіў дзвюх студэнтак у Мінску

Вынеслі прысуд кіроўцу, які насмерць збіў дзвюх студэнтак у Мінску

19 снежня суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд кіроўцу Віктару К., які 12 траўня на вуліцы Магілёўскай насмерць збіў дзвюх студэнтак (адна з іх памерла на месцы, іншая — праз некалькі гадзін у бальніцы). За прычыненне смерці па неасцярожнасці мужчына атрымаў 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яго пазбавілі права кіраваць усімі відамі транспартных сродкаў на 5 гадоў. Ён заплаціць сваякам загінулых, як пагашэнне маральнай шкоды, 5 тысяч і 30 тысяч рублёў. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, інфармуе БелаПАН.

Высветлілася, што мужчына пакутуе ад захворвання, сімптомам якога з'яўляецца сістэматычнае кароткачасовае парушэнне прытомнасці. Пра гэта ён даведаўся яшчэ за год да трагедыі, аднак працягваў кіраваць аўтамабілем. У судзе высветлілася, што Віктар К. — інвалід III групы па зроку. Падчас трагічнага здарэння "Сітраэн", якім кіраваў мужчына, рухаўся па вуліцы з хуткасцю 80 кіламетраў за гадзіну. У гэты момант ён страціў свядомасць, машына засталася без кантроля і выехала на тратуар. Сваю віну ў здзяйсненні злачынства ў судзе кіроўца не прызнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі