Выканкам БФФ зацвердзіў БАТЭ чэмпіёнам Беларусі 2017 года

Выканкам БФФ зацвердзіў БАТЭ чэмпіёнам Беларусі 2017 года

19 снежня выканкам Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіў БАТЭ чэмпіёнам Беларусі 2017 года, паведамляе "Прессбол". Такім чынам скандальная "справа Верамко" ўжо не перашкаджае правесці цырымонію ўшанавання пераможцы нацыянальнага першынства, якая адкладвалася.

Пра перанос на больш позні тэрмін пасяджэння выканкама федэрацыі стала вядома ў пачатку месяца, калі перанеслі і традыцыйную святочную цырымонію закрыцця сезона (ушанаванне каманды як чэмпіёна краіны адмяніў і БАТЭ). БФФ патлумачыла, што прычынай стала аспрэчванне “зацікаўленымі бакамі рашэння выканкама ад 23 лістапада”. Як вядома, кіраўніцтва мінскага “Дынама” не пагадзілася з дзеяннямі федэрацыі футбола: спачатку ў БАТЭ адабралі 3 ачкі з-за патраплення ў заяўку на матч са "Слуцкам" брамніка Сяргея Верамко, які своечасова не заплаціў штраф, а пасля ачкі вярнулі, але прызначылі вялікі штраф. У выніку, на фінішы чэмпіянату Беларусі БАТЭ і мінскае “Дынама” набралі роўную колькасць ачкоў, але па выніках асабістых матчаў першае месца дасталося барысаўчанам.

Выканкам вырашыў не пераглядаць рашэнні дысцыплінарнага і апеляцыйнага камітэтаў. Такім чынам, "золата" — у БАТЭ, "срэбра" — у мінскага "Дынама", "бронза" — у салігорскага "Шахцёра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі