Вярхоўны суд разглядае справу суддзяў Эканамічнага суда Мінска

Вярхоўны суд разглядае справу суддзяў Эканамічнага суда Мінска

У Вярхоўным судзе Беларусі 17 траўня пачалося слуханне справы суддзяў Эканамічнага суда Мінска Юрыя Грушэцкага і Алены Мельнікавай. Іх вінавацяць у карупцыі. Старшынюе на працэсе суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Цяцюхін, перадае БелаПАН.

Гэта першы ў гісторыі беларускай судовай сістэмы працэс над прадстаўнікамі эканамічных (раней — гаспадарчых) судоў.

Справу расследаваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Грушэцкага вінавацяць у неаднаразовым падбухторванні да дачы хабару, махлярстве і атрыманні хабару. Мельнікаву — толькі ў атрыманні хабару. Абое фігуранты справы знаходзяцца пад вартай.

Разам з імі па справе праходзяць адвакат Алена Халецкая, прадстаўнік грамадскай арганізацыі па антыкрызісным кіраванні Віктар Вінцкевіч, юрыст Наталля Грэцкая, антыкрызісны кіраўнік Андрэй Рыкун.

Практычна ва ўсіх абвінавачаных па два абаронцы. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Мікалай Жачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі