ВУП Беларусі за студзень-люты скараціўся на 1%

ВУП Беларусі за студзень-люты скараціўся на 1%

ВУП Беларусі за студзень-люты 2017 года склаў 99% у параўнанні са студзенем-лютым 2016 года. Як паведамляе Белстат, аб'ём валавога ўнутранага прадукту за першыя два месяцы года склаў 14,8 млрд рублёў. 

Паводле ўрадавых прагнозаў, на 2017 год запланаваны рост ВУП на 1,7%. Праўда, у дзяржаўным бюджэце закладзеная іншая лічба росту — толькі на 0,2%.  

Дарэчы, урад планаваў рост ВУП і ў 2015-м, і ў 2016-м — на 0,2 і 0,3% адпаведна. 

Між тым, Міжнародны валютны фонд прагназуе сёлета падзенне ВУП у Беларусі на 0,5%, а Сусветны банк — на 1%. Паводле аналітыкаў МВФ, невялікі эканамічны рост у нашай краіне можа пачацца толькі ў 2018 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі