Войскі АДКБ патрэніруюцца процістаяць масавым беспарадкам

Яны пройдуць у Кіргізіі з 29 ліпеня па 1 жніўня. Прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў паведаміў агенцтву "Інтэрфакс", што вайскоўцы будуць адпрацоўваць задачы ва ўмовах цяжкадаступнай горнай мясцовасці. У пераліку гэтых задачаў называюцца ахова важных дзяржаўных аб'ектаў, супрацьдзеянне масавым беспарадкам і суправаджэнне гуманітарных грузаў.

Вучэнні носяць адкрыты характар​​, у якасці назіральнікаў на іх запрошаныя прадстаўнікі ад шэрагу міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

З моманту падпісання кіраўнікамі дзяржаў-членаў АДКБ Пагаднення аб міратворчай дзейнасці АДКБ аналагічныя вучэнні ў рамках Арганізацыі праводзяцца трэці раз. Да гэтага вучэнні з міратворчымі кантынгентамі дзяржаў-членаў АДКБ праводзіліся ў 2012 годзе на тэрыторыі Казахстана і ў 2013 годзе ў Расіі.

Фота — navoine.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі