Віталь Радзівонаў сышоў з БАТЭ

Віталь Радзівонаў сышоў з БАТЭ

Віталь Радзівонаў сышоў з БАТЭ, інфармуе сайт fcbate.by. Былы футбаліст гэтай каманды з пачатку 2018 года працаваў спартыўным дырэктарам клуба. У звароце да балельшчыкаў Радзівонаў патлумачыў сваё рашэнне. Ён прызнае, што на пасадзе спартыўнага дырэктара атрымаў "багаты і каштоўны досвед... пабачыў футбольны працэс з іншага боку, пазнаёміўся са шматлікімі цікавымі людзьмі". Аднак пасля "вельмі насычанага і напружанага" года ў спартыўнага функцыянера "накапілася стома". Ён заставаўся да часу, пакуль не зрабіў усе неабходныя перад сезонам справы і не закрылася трансфернае акно. А цяпер Віталь Радзівонаў "вырашыў паспрабаваць нешта новае".

Радзівонаў падзякаваў футбалістам, трэнерам, работнікам клуба, а найперш заўчасна памерламу кіраўніку БАТЭ Анатолю Капскаму, які ў свой час і "даверыў важную і адказную пасаду".

Віталь Радзівонаў мае дзве вышэйшыя адукацыі. У 2009-м ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыяльнасці "трэнер па футболе", а ў 2013-м — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "эканаміст-менеджар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі