Віталь Клічко адмовіўся ад тытула чэмпіёна свету

Клічко адыгрывае вядучую ролю ў масавых акцыях пратэсту, якія працягваюцца ва Украіне. Дзясяткі тысяч прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны патрабуюць ад прэзідэнта Віктара Януковіча не ўступаць у Мытны саюз і вызваліць усіх палітычных вязняў.



За час выступаў на прафесійным рынгу Віталь Клічко атрымаў 45 перамог, у двух баях зазнаў паразу.



Сусветная баксёрская рада з разуменнем паставілася да рашэння Клічко і заявіла, што ён зможа аднавіць кар'еру ў любы час. Як перадае ВВС, спартовец будзе мець права біцца з любым баксёрам, якому дастанецца чэмпіёнскі пояс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі