Віталь Гуркоў — чэмпіён свету па муай-тай (поўнае відэа фінальнага боя)

Віталь Гуркоў — чэмпіён свету па муай-тай (поўнае відэа фінальнага боя)

Беларус Віталь Гуркоў сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету па муай-тай, які праходзіць у Швецыі. У фінале спаборніцтваў ён адолеў спартсмена з Тайланда Экапана Самбаансаба — гэта надзвычай моцны сапернік, які не меў паразаў ужо чатыры гады запар.

“Віталь перамог сапраўды вельмі моцнага тайскага прафесіянала, пры гэтым прылюдна яго збіўшы. Гэта вельмі важная перамога для ўсіх добрых людзей”, — сказаў Еўрарадыё асабісты трэнер новага чэмпіяна свету Дзмітрый Пясецкі.

Перамога Віталя Гуркова над тайскім байцом Super X стала сапраўднай сенсацыяй у Тайландзе. Паводле інфармацыі з каманды Гуркова, некалькі тайскіх чэмпіёнаў ужо кінулі беларусу выклік.

Адметна, што Гуркоў мог увогуле не трапіць на гэтыя спаборніцтвы: за паўтара месяца да чэмпіянату ён развітаўся з Міністэрствам спорту. На думку спартоўца, прычынай стаў яго ўдзел у гурце Brutto. Фінансаванне паездкі спартсмена ў Швецыю было пад пытаннем. У выніку быў абвешчаны збор сродкаў на адпраўку Гуркова на чэмпіянат, з-за чаго яго празвалі “народным чэмпіёнам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі