Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка знялася з буйнога турніру серыі WTA ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4 771 360 долараў. Прычынай стала траўма спіны, якая турбавала беларускую тэнісістку яшчэ падчас мінулага матчу супраць францужанкі Алізэ Карнэ. Тады Азаранка здолела давесці паядынак да перамогі ў двух сэтах. Аднак у чацвер пятая ракетка свету вырашыла не выходзіць на корт супраць амерыканкі Луізы Чырыка, якая займае 130-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі