Вікторыя Азаранка згуляе з Флавіяй Пенетай

Беларуска Вікторыя Азаранка (36-ы радок у рэйтынгу WTA) у трэцім коле тэніснага турніра ў амерыканскім Маямі згуляе з італьянкай Флавіяй Пенетай (28).

Напярэдадні ў 2-м коле Азаранка расправілася з Аленай Янкавіч з Сербіі — 6:1, 6:1, а Пенета ў трох сэтах перамагла балгарку Цвятану Піронкаву — 6:7, 6:3, 6:3.

У першым коле турніра Азаранка перамагла Сільвію Солер-Эспіносу з Іспаніі ў двух сэтах — 6:1, 6:3, пры гэтым у апошнім сэце прайгравала 1:3.

Тэнісны турнір у амерыканскім Маямі адносіцца да катэгорыі “Прэм’ер”. Яго прызавы фонд складае каля 5 мільёнаў 400 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі