Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка 1 траўня выйшла ў другі круг турніру ў Мадрыдзе. У першым раўндзе (1/32 фіналу) беларуская тэнісістка, якая займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Лору Робсан, якая займае 426-е месца. Беларуска атрымала перамогу з лікам 6:4, 6:2.

Наступнай саперніцай нашай суайчынніцы будзе францужанка Алізэ Карнэ (49-е месца ў сусветным рэйтынгу).

У мінулым сезоне Азаранка дайшла да 1/8 фіналу, дзе прайграла першай ракетцы свету — амерыканцы Серэне Уільямс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі