Вікторыя Азаранка вырашыла датэрмінова скончыць сезон

У групе прыхільнікаў Вікторыі Азаранкі Вконтакте размешчаны зварот тэнісісткі:
 
“Усіх вітаю, у мяне для вас навіны. На жаль, я не буду выступаць на турнірах да канца сезона. Увесь гэты год быў для мяне вельмі складаны. Я штосілы старалася дадаваць, штодзень працавала, але выявілася, што гэта не найлепшы падыход. Я скарыстаю гэты час, каб цалкам аднавіцца і падрыхтавацца да наступнага сезона. Я веру, што на ўсё ёсць прычына, і часам сітуацыя складваецца не так, як хочацца, але трэба намагацца атрымаць з яе максімум. Менавіта гэта я і спрабую зрабіць”.

Вікторыя Азаранка падзякавала заўзятарам за падтрымку.

“Прыкра, што я не змагу згуляць на гэтых выдатных турнірах, на якіх мне вельмі падабаецца выступаць перад усімі вамі, — напісала яна. — Вы мая матывацыя і натхненне. Я хачу падзякаваць сваім заўзятарам і сваёй камандзе за падтрымку. Гэта вельмі шмат для мяне значыць. Я люблю вас, дзяўчаты і хлопцы. Яшчэ вельмі шмат чаго мы здолеем з вамі дамагчыся. І я буду для гэтага старацца з усім запалам і стоадсоткавай самааддачай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі