Вікторыя Азаранка "на адной назе" выйграла на старце Уімблдона

Беларуская тэнісістка выйгравала ў Марыя Жоаў Келер з Партугаліі з лікам 6:1, 1:0, калі ў адным з эпізодаў падслізнулася і ўпала на корт. Вікторыя пашкодзіла правую нагу. Аднак пасля аказання дапамогі, калі здавалася, што матч ужо не адновіцца, Азаранка выйшла на корт.


Фактычна "на адной назе" яна давяла другі сэт да сваёй перамогі — 6:2.
 

У другім крузе Вікторыя Азаранка згуляе з італьянкай Флавіяй Пенета.
 

Фота — daylife.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі