Віктарын: ЕС настойвае, каб экс-палітвязням вярнулі ўсе грамадзянскія правы

Віктарын: ЕС настойвае, каб экс-палітвязням вярнулі ўсе грамадзянскія правы

Еўрапейскі Саюз настойвае на тым, каб беларускія ўлады вярнулі ўсе грамадзянскія правы ўсім былым палітвязням. Пра гэта заявіла кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын 16 траўня падчас адкрытага круглага стала. Мерапрыемства пад назвай "Еўрапейская палітыка суседства – чаканні Беларусі" з удзелам прадстаўнікоў дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) праходзіць у Мінску

У сваёй прамове Андрэа Віктарын падкрэсліла, што адносіны ЕС і Беларусі павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях — павазе да дэмакратыі, правах чалавека, вяршэнству законаў.

Еўрапейская дыпламатка нагадала, што сёлета ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. У сувязі з гэтым яна паведаміла, што дыпламаты будуць назіраць, як увасабляюцца ў жыццё рэкамендацыі АБСЕ па правядзенні выбараў у Беларусі. Таксама, па словах Віктарын, вельмі важна, каб былыя палітвязні атрымалі ўсе грамадзянскія правы. "Мы працягнем уздымаць гэтае пытанне пры кожнай зручнай нагодзе", — паабяцала яна.

Віктарын падкрэсліла важнасць таго, каб дзяржаўныя органы не перашкаджалі рэгістрацыі палітычных партыяў, а таксама недзяржаўных арганізацыяў — як прыклад яна згадала праваабаронцаў з "Вясны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі