Віктар Ганчарэнка не будзе супраць прапановы ачоліць зборную Расіі

Віктар Ганчарэнка, былы галоўны трэнер БАТЭ і "Кубані" не быў бы супраць прапановы ўзначаліць футбольную зборную Расіі. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі "Komanda".

"Ачоліць зборную Расіі? Калі паступіць прапанова, то будзем размаўляць. Але навошта пра гэта гаварыць, калі мне тэлефанавання з РФС не будзе. Думаю, першае тэлефанаванне будзе Леаніду Слуцкаму [43-гадовы галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА]", — цытуе словы Ганчарэнкі сайт tribuna.com.

Нагадаем, Беларуская федэрацыя футбола разглядала 37-гадовага Віктара Ганчарэнку, як кандыдата на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Аднак па выніках сустрэчы 19 лістапада ён заявіў, што такая прапанова робіць яму "вялікі гонар", але ён "у бліжэйшыя сезоны... мае намер засяродзіцца на працы з клубамі". Ганчарэнка палічыў, што яму яшчэ трэба "папоўніць трэнерскі досвед".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі