Відэарэгістратар зафіксаваў, як у Горках хлопчык трапіў пад цягнік

У Горках 11-гадовы хлопчык трапіў пад пасажырскі цягнік. Здарэнне адбылося яшчэ ўвечары 10 жніўня. Пешаходны пераход быў закрыты грузавым цягніком, таму падлетак разам з двума больш дарослымі хлопцамі вырашыў яго абысці. Ён першым пераходзіў чыгунку і не заўважыў небяспекі, а спадарожнікі (сярод іх — 26-гадовы брат) не паспелі яго спыніць.

Відэарэгістратар на лакаматыве зафіксаваў, як хлопчык трапіў пад цягнік. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што ён цудам застаўся жывы. У падлетка траўма вока, разбітыя лоб і патыліца.

13-гадовая дзяўчынка рабіла сэлфі на даху вагона і трапіла ў рэанімацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі