Відэафакт: Над Мінскам назіралі загадкавыя агні

Відэафакт: Над Мінскам назіралі загадкавыя агні

Увечары 24 траўня мая ў небе над Мінскам можна было пабачыць яркія агні невядомага паходжання.

Відэазапіс гэтай з'явы трапіў у інтэрнэт. Агні загараліся і гаслі, ствараючы разнастайныя геаметрычныя фігуры. Аўтар відэароліка паведамляе, што агні былі бачныя з розных раёнаў беларускай сталіцы.

Максімальная колькасць агнёў дасягала васьмі.

Аўтар роліка, размешчанага на Youtube, называе гэтую з'яву НЛА. Праўда, іншыя назіральнікі мяркуюць, што агні маюць абсалютна зямное паходжанне: гэта маглі быць парашутныя сігнальныя ракеты, запушчаныя з зямлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі