Відэа: Японцы паказалі лідараў G7 у выглядзе супергерояў анімэ

Відэа: Японцы паказалі лідараў G7 у выглядзе супергерояў анімэ

У Японіі лідары "Вялікай сямёркі" з'явіліся ў выглядзе супергерояў анімэ. Такім чынам японская няўрадавая арганізацыя World Vision вырашыла натхніць палітыкаў на вялікія справы падчас чарговага саміту.

Лідары G7 у выглядзе кардонных супергерояў былі выстаўленыя ў фае арганізацыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Як паведамлялася раней, 26-27 траўня ў Японіі праходзіць саміт "Вялікай сямёркі". На ім будуць абмяркоўвацца барацьба з тэраррызмам, энергетыка, сітуацыя з мігрантамі ды інш.

Акрамя лідараў G7 у неафіцыйнай частцы саміту прымуць удзел кіраўнікі Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі