Відэа, як у Мінску затрымалі прадаўца шпіёнскіх відэакамер

Відэа, як у Мінску затрымалі прадаўца шпіёнскіх відэакамер

У Мінску затрымалі прадаўца шпіёнскіх відэакамер. На яго след праваахоўнікі натрапілі пасля таго, як знайшлі ў інтэрнэце аб'яву аб продажу забароненага тавару. Відэакамеры былі схаваныя ў наручным гадзінніку, у бралку сігналізацыі аўтамабіля. Іх кошт складаў амаль 3 млн рублёў, інфармуе прэс-служба МУС.

60-гадовага гандляра затрымалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС пры падтрымцы КДБ. Адзначаецца, што кантрольная закупка адбылася на Старавіленскім тракце каля трамвайнага кола. Затрымлівалі зламысніка праваахоўнікі пры падтрымцы байцоў АМАПу. Мужчына спрабаваў выкінуць забароненыя прылады і грошы, але гэта яму не ўдалося зрабіць.

Пазней па месцы жыхарства затрыманага прайшоў ператрус. Быў знойдзены яшчэ адзін гадзіннік з відэакамерай. Таксама там выявілі шарыкавыя ручкі, акуляры і бралкі, якія таксама маглі рабіць схаваныя відэазапісы. Мужчына сцвярджаў, што ўсё гэта выкарыстоўваў у асабістых мэтах.

Крымінальную справу ў адносінах затрыманага распачалі па артыкуле "Незаконны выраб, набыццё ці збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі" (ч. 1 арт. 376 КК). Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі высвятляюць, адкуль мужчына атрымліваў шпіёнскія відэакамеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі