Відэа, як у Маладзечне людзі прымусілі міліцыю зняць кайданкі з жанчыны

Відэа, як у Маладзечне людзі прымусілі міліцыю зняць кайданкі з жанчыны

6 траўня ў Маладзечне міліцыянер затрымаў за нелегальны вулічны гандаль жанчыну. Ён надзеў ёй на руку кайданкі, каб яна не ўцякла. Як піша "Рэгіянальная газета", здарэнне адбылося на вуліцы Вялікі Гасцінец. Каля міліцыянера і затрыманай пачаў збірацца натоўп. На месца прыехала міліцэйскае падмацаванне. У выніку спрэчак паміж людзьмі і праваахоўнікамі кайданкі з жанчыны знялі. Але што з ёй было далей (адпусцілі яе ці павезлі ў пастарунак), невядома.

Відэа, як у Маладзечне людзі прымусілі міліцыю зняць кайданкі з жанчыны
Фота: rh.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі