Відэа ўсіх матчаў групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Мюнхенская "Баварыя" з мінімальным лікам 1:0 перамагла "Манчэстар Сіці", гол на 90-й хвіліне забіў Баатэнг. З такім жа лікам "Барселона" выйграла ў АПАЭЛ, на 28-й хвіліне вызначыўся Піке. "Рома" разграміла маскоўскі ЦСКА — 5:1, Муса забіў гол прэстыжу ў канцы паядынка. А вось БАТЭ ў гасцях быў разгромлены "Порту" з найбольшым учора лікам — 6:0.

"Чэлсі" і "Шальке-04", "Марыбор" і "Спортынг", "Аякс" і ПСЖ згулялі ўнічыі з аднолькавым лікам 1:1, матч "Атлетыка" і данецкага "Шахцёра" скончыўся ўнічыю 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі