Відэа матчаў "Манчэстар Сіці" — "Барселона", "Ювентус" — "Барусія"

24 лютага прайшлі два матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Манчэстар Сіці" на сваім полі прайграў "Барселоне" — 1:2. Два галы на рахунку Луіса Суарэса (на 16-й і 30-й хвілінах). Агуэра здолеў забіць толькі адзін гол у адказ (на 69-й). Варта адзначыць, што ў самым канцы гульні Ліянэль Месі не здолеў рэалізаваць пенальці (брамнік адбіў).

"Ювентус" у Турыне выйграў у дортмундскай "Барусіі" — 2:1. На 13-й хвіліне Карлас Тэвес вывеў гаспадароў поля наперад, але на 18-й Марка Ройс зраўняў лік. Перамогу італьянскаму клубу прынёс гол Альвара Марата на 43-й хвіліне.

Паўторныя матчы пройдуць 18 сакавіка.

Сёння згуляюць "Баер" і мадрыдскі "Атлетыка", "Арсенал" і "Манака". Пачатак у 22.45 паводле беларускага часу. Пра першыя чатыры матчы 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў гл. тут.


Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі