Відэа матчаў Лігі чэмпіёнаў "Шахцёр" — "Баварыя", ПСЖ — "Чэлсі"

17 лютага прайшлі першыя матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Парыжы ПСЖ і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. Іванавіч вывеў гасцей наперад на 36-й хвіліне, Кавані зраўняў лік на 54-й. 11 сакавіка каманды сустрэнуцца ў Лондане.

У Львове згулялі ўнічыю 0:0 данецкі "Шахцёр" і мюнхенская "Баварыя". Варта адзначыць, што госці ад 65-й хвіліны былі ў меншасці, паколькі быў выдалены з поля за дзве жоўтыя карткі Хабі Алонса. 11 сакавіка каманды сустрэнуцца ў Мюнхене.

У сераду, 18 лютага, пройдуць яшчэ два матчы 1/8 фінала. "Базель" прымае на сваім полі "Порту", "Шальке-04" — мадрыдскі "Рэал". Пачатак у 22.45 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі