Відавочцы збілі п'янага кіроўцу, які траўмаваў дзяўчыну-пешахода

 Незвычайным фіналам завяршыўся "разбор" ДТЗ, што адбылося 5 снежня ў Мінску.А 10-й гадзіне вечара 27-гадовы вадзіцель"Альфа-Рамэа", п'яны, падчас руху заднім ходам па дваровай тэрыторыі СШ № 193 па вул.Кунцаўшчына, прыціснуў да сцяны 22-гадовую дзяўчыну. Відавочцамі здарэння былі трое маладых людзей, якія, як гаворыцца ў паведамленні УДАІ, "тут жа адрэагавалі на экстрэмальную сітуацыю і прымянілі сілавыя метады да вадзіцеля італьянскага аўто".
У выніку здарэння дзяўчына была дастаўлена ў медыцынскую ўстанову з пераломам сядалішчнай косці, а вінаваты ў ДТЗ — з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці і шматлікімі пабоямі розных частак цела, відавочцы ДТЗ — у Фрунзенскае РУУС. Усяго за мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравана 129 ДТЗ, у тым ліку восем — з пацярпелымі, у якіх восем чалавек траўмаваныя і адзін загінуў.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі