Віцебскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці нованароджанага дзіцяці

Віцебскія следчыя высвятляюць акалічнасці смерці нованароджанага дзіцяці

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце смерці нованароджанага дзіцяці ў абласным цэнтры.

Здарэнне адбылося ўвечары 17 лютага. Як паведамляла Еўрарадыё, 30-гадовая жанчына нарадзіла дома дзяўчынку. Лекары загадзя папярэдзілі жанчыну пра небяспеку хатніх родаў, але яна адмовілася ад шпіталізацыі ў радзільню. Падчас родаў дзяўчынка наглыталася каляплодных водаў. Па просьбе жанчыны яе маці, якая была ў гэты час дома і не прымала ўдзелу ў родах, выклікала хуткую меддапамогу.

Лекары, якія прыбылі па выкліку, спрабавалі рэанімаваць нованароджаную дзяўчынку, але выратаваць яе не ўдалося. 

Следчыя правялі неадкладныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, у тым ліку агледзелі кватэру, дзе праходзілі роды. Па справе прызначаныя судова-медыцынская экспертыза, накіравалі дакументы ва ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, каб там правялі службовае расследаванне па факце выканання медработнікамі сваіх службовых абавязкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі