Віцяблянін забіў сваю жонку, а потым абвясціў яе ў вышук

31-гадовы жыхар Віцебска забіў сваю 47-гадовую жонку, а потым заявіў у міліцыю пра яе знікненне. Да праваахоўнікаў ён прыйшоў пад новы год, 29 снежня. Мужчына сцвярджаў, што яго жонка знікла некалькі дзён таму, і ён не ведае, дзе яна знаходзіцца.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце знікнення асобы і пачаў адпрацоўваць розныя версіі здарэння. 27 лютага ў лясным масіве каля вёскі Баронікі быў знойдзены труп зніклай жанчыны.

Агляд месца здарэння і вобшук па месцы жыхарства забітай даў падставы для затрымання мужа жанчыны. Раней малады чалавек меў судзімасць за падробку дакументаў, згвалтаванне і забойства. Пазней падазраваны прызнаўся, што забіў уласную жонку драўлянай бітай, якую пазней выкінуў каля аўтастаянкі ў Віцебску. Прыладу забойства дагэтуль не знайшлі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі