Віцэ-прэм’ер Качанава: Профільныя класы дапамогуць вырашыць праблему рэпетытараў

Віцэ-прэм’ер Качанава: Профільныя класы дапамогуць вырашыць праблему рэпетытараў

Профільная школьная адукацыя дазволіць вырашыць праблему рэпетытарства. Такую заяву зрабіла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава ў эфіры праграмы “Карціна свету” на тэлеканале “РТР-Беларусь”. Па яе словах, на сёння ў нашай краіне працуе болей за тысячу профільных класаў.

“Гэта дапаможа вывучаць прадметы на больш высокім узроўні і, можа быць, нейкім чынам вырашыць праблему рэпетытарства ў краіне”, — сказала прадстаўніца ўраду.

Наталля Качанава лічыць, што ў Беларусі вельмі добры ўзровень адукацыі і рэпетытары ні ў якім разе не выступаюць заменай настаўніку. На яе думку, рэпетытары ў большай ступені вучаць дзяцей здаваць тэсты, чым пашыраюць іх кругагляд.

Сістэма профільнай адукацыі не новая для Беларусі — спецыялізаваныя класы існавалі і раней. За 9 класаў вучні змогуць атрымаць базавую адукацыю, а паступленне ў 10 і 11 класы будзе адбывацца ў залежнасці ад жаданняў і магчымасцяў вучня, перадае БЕЛТА.

Раней міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў заявіў, што профільнае навучанне ў школах пашыраць з новага навучальнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі