Веске, Гласа, Чычу і Шчахуры не будзе ў мінскім "Дынама"

Веске, Гласа, Чычу і Шчахуры не будзе ў мінскім "Дынама"

Раяна Веске, Джэфа Гласа, Джонатана Чычу і Пола Шчахуры не будзе ў мінскім "Дынама". Пасля заканчэння кантрактаў хакеістаў з імі не будзе працягнутае супрацоўніцтва, інфармуе прэс-служба ХК "Дынама-Мінск". Глас — галкіпер, а Веске, Чычу і Шчахура — нападаючыя.

Адначасова клуб зрабіў дзевяці хакеістам "кваліфікаваныя прапановы". Іх атрымалі абаронцы Алег Гарошка, Ілля Шынкевіч, Яўген Лісавец і Дзмітрый Знахарэнка, нападаючыя Сяргей Дрозд, Аляксандр Паўловіч, Артур Гаўрус, Мікіта Камароў і Дзмітрый Амбражэйчык. Паводле прававога рэгламента Кантанентальнай хакейнай лігі (КХЛ), клуб, у якога 30 красавіка сканчаецца кантракт з хакеістам ва ўзросце да 29 гадоў, мае права зрабіць яму "кваліфікаваную прапанову". Такі хакеіст з 1 траўня набывае статус "абмежавана свабоднага агента". Калі да 31 траўня гулец не прыме гэтую прапанову ці не прадаставіць канкрэтную прапанову іншага клуба, усе спартыўныя правы на яго замацоўваюцца за "старым" клубам.

Як вядома, новым галоўным трэнерам мінскага "Дынама" днямі стаў канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі