Ваван222: Маю размову з Лукашэнкам злілі ў Сеціва спецслужбы (відэа)

Нагадаем, што пранкер затэлефанаваў ад імя Віктара Януковіча-малодшага — сына былога ўкраінскага прэзідэнта. Ён папрасіў прытулку для сям'і Януковічаў у Беларусі. Ва ўплату за гэта ён абяцаў Лукашэнку залаты батон.



Па словах пранкера, ён размаўляў з Лукашэнкам у суботу 14 чэрвеня. Аднак з'яўленне ў інтэрнэце запісу размовы стала для яго нечаканасцю. Па словах Вавана, размову, хутчэй за ўсё, праслухоўвалі замежныя спецслужбы (ён падазрае Украіну), якія і арганізавалі "зліў" у Сеціва.



Пранкер адзначае, што "пірацкі" запіс мае лепшую якасць, чым ягоны, і пачынаецца раней, чым ягоны.



Па словах Вавана, ён у панядзелак 16 чэрвеня ператэлефанаваў памочнікам Лукашэнкі і звярнуў на гэта іх увагу.



Фота — sovsport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі